П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
3 НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ, 26 студзеня 2025
1. Сёння разам з паўсюдным Касцёлам ужо ў чацвёрты раз святкуем Нядзелю Божага слова. Дэвіз, які абраў Папа Францішак на гэтае святкаванне, узяты з кнігі Псальмаў: «На Слова Тваё спадзяюся» (Пс 119 (118), 74). З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі скіраваў да вернікаў адмысловае Паведамленне.
2. На працягу тыдня, апрача серады і суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.00.
У сераду набажэнства і Святой Імшы не будзе!
У суботу як звычайна, у 11.00 – штотыднёвая Навэнна да Маці Божай і Свята Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў прадстаўленых Богу праз Яе заступніцтва.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- у аўторак, 28 студзеня, - успамін святога Тамаша Аквінскага, святара і Доктара Касцёла;
- у пятніцу, 31 студзеня, - успамін святога Яна Боско, святара;
- у суботу, 1 лютага, - І субота месяца, дзень ушанавання Беззаганнага Сэрца Марыі.
4. У наступную нядзелю, 2 ЛЮТАГА, - СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА. Святая Імша як звычайна ў 11.00.
5. Катэхетычныя заняткі.
Заўтра, у 19.00, - катэхеза для старшакласнікаў.
У суботу:
* у 17.00 - катэхеза для старшакласнікаў;
* у 18.30 - для малодшых школьнікаў. Да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі;
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
Кс. Януш.