НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    4 Нядзеля Адвэнту



    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    4 Нядзеля Адвэнту, 22 снежня 2024 г.

    1. Сёння апошняя нядзеля Адвэнту. Сёння каля 13 гадзіны прыбудзе да нашай парафіі бэтлеемскі агонь супакою. Як штогод перададуць яго нам скаўты з Івянца. Заахвочваю ўсіх узяць дадому гэты агонь, каб напоўніліся яго святлом нашы дамы, асабліва падчас Вігілійнай вячэры.

    2. На працягу тыдня, апрача: аўторка, серады і суботы, набажэнствы і Святыя Імшы пачынацца будуць у 18.00. У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.
    У аўторак набажэнства і Святой Імшы не будзе!

    3. У аўторак, 24 СНЕЖНЯ, У ВЕЧАРЫ, ПАЧЫНАЕЦЦА ВІГІЛІЯ УРАЧЫСТАСЦІ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ – малітоўнае чуванне ў кругу сям’і. Памятайма аб захаванні традыцыйнага посту на працягу ўсяго дня, а таксама аб устрыманасці ад спажывання мясных страваў і алкаголю ў час вігілійнай вячэры. Традыцыйныя вігілійныя звычаі гэта: супольная сямейная малітва, чытанне фрагмента Евангелля паводле Лукі пра Нараджэнне Езуса, дзяленне аплаткамі спалучанае з віншаваннямі, вячэра і спеў калядак.
    У 23.00 – УРАЧЫСТАЕ АБВЯШЧЭННЕ ТАЯМНІЦЫ НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТА І СВЯТАЯ ІМША (“Пастэрка”). Удзельнікі начной літургіі прыносяць з сабою лампады або свечкі.

    4. У сераду, 25 СНЕЖНЯ, - ЎРАЧЫСТАСЦЬ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ. СВЯТАЯ ІМША Ў 11.00. У 19.00 – калядныя Нешпары.

    5. У актаве ўрачыстасці Божага Нараджэння (з 25 снежня да 1 студзення) адзначаем наступныя святы:
    - у чацвер, 26 СНЕЖНЯ, - свята св. Стэфана, першамучаніка;
    - у пятніцу, 27 СНЕЖНЯ, - свята св. Яна, Апостала і Евангелітса; на заканчэнне Святой Імшы адбудзецца благасленне віна на ўспамін любові Хрыста якую ён абвяшчаў; у гэты дзень пост (устрыманасць ад мясных страў) не абавязковы. Пасля Святой Імшы адбудзецца аплаткавая сустрэча літургічнай службы алтара. Гэта будзе магчымасць падзяліцца між сабою аплаткай і скласці адзін аднаму святочныя пажаданні. Сардэчна запрашаю.
    - у суботу, 28 СНЕЖНЯ, - свята святых Немаўлят Бэтлеемскіх, мучанікаў; у 18.00 – КАЛЯДНАЕ НАБАЖЭНСТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ каля ясляў з удзяленнем ім благаслаўлення.

    6. У суботу, пасля Святой Імшы, адбудзецца аплаткавая сустрэча малітоўнай групы “Жывы Ружанец”. Сардэчна запрашаю.

    7. У наступную нядзелю, 29 СНЕЖНЯ, - СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА. Дзень асаблівай малітвы за нашыя сем’і. Падчас Святой Імшы сужэнцы, якія жывуць у сакрамэнтальным шлюбе, адновяць свае сужэнскія абяцанні. У гэты ж дзень, у 18.00, у катэхетычнай зале адбудзецца святочная, аплатковая сустрэча для нашых дзяцей, школьнікаў і іх бацькоў.
    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама ўсім тым, хто прыняў удзел у прыбранні і ўпрыгожанні нашага храма з нагоды свят Божага Нараджэння. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.







    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda