НОВОСТИ
Список событий
    Римско-католический приход
    Святой Троицы
    Республика Беларусь, Брестская область,
    Пружанский р-н, г.п. Ружаны.
    Cвяжитесь с нами любым удобным способом.
    Мы всегда рады новым гостям.

    E-mail: ruzhkosciol@gmail.com
    Телефон: +375163271738

    Соцсети: Facebook | Instagram | Youtube
    Close
    У Вас есть вопросы? Свяжитесь с нами!
    2020 © kosciolruzhany.by
    Новости костёла

    4 НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНА



    П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы
    4 НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ, 2 лютага 2025

    1. Сёння – СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА. Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Зборы ахвяраванняў сёння прызначаецца на дыяцэзіяльныя мэты.

    2. Сёння таксама змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”.
    У гэтым месяцы молімся згодна з інтэнцыяй Папы рымскага: аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Молімся каб касцёльная супольнасць змагла прыняць маладых людзей, якія адчулі пакліканне служыць Хрысту ў святарскім або манаскім жыцці, з іх прагненнямі і сумненнямі.

    3. На працягу тыдня, апрача панядзелка, аўторка і суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.00.
    У панядзелак і аўторак набажэнстваў і Святой Імшы не будзе!
    У суботу як звычайна, у 11.00 – штотыднёвая Навэнна да Маці Божай і Свята Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў прадстаўленых Богу праз Яе заступніцтва.

    4. На гэтым тыдні адзначаем:
    - у сераду, 5 лютага, - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Благаслаўленне хлеба і вады ў гонаг гэтай Святой;
    - у чацвер, 6 лютага, - успамін свв. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў з Японіі; гэта таксама І-ы чацвер месяца з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвай аб пакліканнях;
    - І пятніца месяца – дзень ушанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

    5. Наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі ў першую пятніцу месяца. Пачнецца яно а 10.00 гадзіне.

    6. Катэхетычныя заняткі.
    Сёння:
    * у 18.00 - для малодшых школьнікаў. Да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі;
    * у 19.30 - катэхеза для старшакласнікаў.
    У суботу:
    * у 17.00 - катэхеза для старшакласнікаў;
    * у 18.30 - для малодшых школьнікаў. Да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі;

    Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць.
    Кс. Януш.




    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ‘ЯВЫ
    Made on
    Tilda