П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 3 Нядзеля Адвэнту, 15 снежня 2024 г. „Gaudete!” – Радуйцея!
1. Сёння заканчваюцца парафіяльныя, адвэнтавыя рэкалекцыі.
2. Сёння на заканчэнне Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення аплатак на вігілійны стол.
3. На працягу тыдня, апрача суботы, набажэнствы і Святыя Імшы пачынацца будуць у 18.00. У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00.
4. У аўторак, 17 снежня, дзень нараджэння нашага пантыфіка, Папы рымскага Францішка (нар. 17 снежня 1936, у Аргенціне). Памятайма пра яго ў малітвах.
5. Традыцыйна ў Адвэнце цэлебруюцца Імшы «Раратнія» ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі. На гэтым тыдні апошнія ў гэтым годзе Імшы раратнія ў сераду і пятніцу, у 18.00. Да ўдзелу ў ёй запрошаны ўсе, асабліва дзеці, школьнікі і іх бацькі.
6. На трэці тыдзень Адвэнту прыпадаюць квартальныя дні малітваў аб хрысціянскім жыцці сем’яў.
7. Катэхетычныя заняткі ў наступную нядзелю: - у 16.30 - катэхеза для малодшых школьнікаў; да ўдзелу ў ёй запрпошаны таксама іх бацькі; - у 18.00 – катэхеза для старшакласнікаў. Тэма заняткаў – непасрэдная падрыхтоўка да Святаў Божага Нараджэння.
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама за прыбранне храма. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.