П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 4 НЯДЗЕЛЯ ЗВЫЧАЙНАЯ, 2 лютага 2025
1. Сёння – СВЯТА АХВЯРАВАННЯ ПАНА. Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Зборы ахвяраванняў сёння прызначаецца на дыяцэзіяльныя мэты.
2. Сёння таксама змена таямніц у малітоўнай групе “Жывы Ружанец”. У гэтым месяцы молімся згодна з інтэнцыяй Папы рымскага: аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Молімся каб касцёльная супольнасць змагла прыняць маладых людзей, якія адчулі пакліканне служыць Хрысту ў святарскім або манаскім жыцці, з іх прагненнямі і сумненнямі.
3. На працягу тыдня, апрача панядзелка, аўторка і суботы, набажэнствы і Святая Імша пачынацца будуць у 18.00. У панядзелак і аўторак набажэнстваў і Святой Імшы не будзе! У суботу як звычайна, у 11.00 – штотыднёвая Навэнна да Маці Божай і Свята Імша ў інтэнцыі падзяк і просьбаў прадстаўленых Богу праз Яе заступніцтва.
4. На гэтым тыдні адзначаем: - у сераду, 5 лютага, - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Благаслаўленне хлеба і вады ў гонаг гэтай Святой; - у чацвер, 6 лютага, - успамін свв. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў з Японіі; гэта таксама І-ы чацвер месяца з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвай аб пакліканнях; - І пятніца месяца – дзень ушанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
5. Наведванне хворых са святымі сакрамэнтамі ў першую пятніцу месяца. Пачнецца яно а 10.00 гадзіне.
6. Катэхетычныя заняткі. Сёння: * у 18.00 - для малодшых школьнікаў. Да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі; * у 19.30 - катэхеза для старшакласнікаў. У суботу: * у 17.00 - катэхеза для старшакласнікаў; * у 18.30 - для малодшых школьнікаў. Да ўдзелу ў ёй запрошаны таксама іх бацькі;
Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.