П А Р А Ф І Я Л Ь Н Ы Я А Б‘Я В Ы 4 Нядзеля Адвэнту, 22 снежня 2024 г.
1. Сёння апошняя нядзеля Адвэнту. Сёння каля 13 гадзіны прыбудзе да нашай парафіі бэтлеемскі агонь супакою. Як штогод перададуць яго нам скаўты з Івянца. Заахвочваю ўсіх узяць дадому гэты агонь, каб напоўніліся яго святлом нашы дамы, асабліва падчас Вігілійнай вячэры.
2. На працягу тыдня, апрача: аўторка, серады і суботы, набажэнствы і Святыя Імшы пачынацца будуць у 18.00. У суботу і наступную нядзелю, як звычайна, у 11.00. У аўторак набажэнства і Святой Імшы не будзе!
3. У аўторак, 24 СНЕЖНЯ, У ВЕЧАРЫ, ПАЧЫНАЕЦЦА ВІГІЛІЯ УРАЧЫСТАСЦІ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ – малітоўнае чуванне ў кругу сям’і. Памятайма аб захаванні традыцыйнага посту на працягу ўсяго дня, а таксама аб устрыманасці ад спажывання мясных страваў і алкаголю ў час вігілійнай вячэры. Традыцыйныя вігілійныя звычаі гэта: супольная сямейная малітва, чытанне фрагмента Евангелля паводле Лукі пра Нараджэнне Езуса, дзяленне аплаткамі спалучанае з віншаваннямі, вячэра і спеў калядак. У 23.00 – УРАЧЫСТАЕ АБВЯШЧЭННЕ ТАЯМНІЦЫ НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТА І СВЯТАЯ ІМША (“Пастэрка”). Удзельнікі начной літургіі прыносяць з сабою лампады або свечкі.
4. У сераду, 25 СНЕЖНЯ, - ЎРАЧЫСТАСЦЬ БОЖАГА НАРАДЖЭННЯ. СВЯТАЯ ІМША Ў 11.00. У 19.00 – калядныя Нешпары.
5. У актаве ўрачыстасці Божага Нараджэння (з 25 снежня да 1 студзення) адзначаем наступныя святы: - у чацвер, 26 СНЕЖНЯ, - свята св. Стэфана, першамучаніка; - у пятніцу, 27 СНЕЖНЯ, - свята св. Яна, Апостала і Евангелітса; на заканчэнне Святой Імшы адбудзецца благасленне віна на ўспамін любові Хрыста якую ён абвяшчаў; у гэты дзень пост (устрыманасць ад мясных страў) не абавязковы. Пасля Святой Імшы адбудзецца аплаткавая сустрэча літургічнай службы алтара. Гэта будзе магчымасць падзяліцца між сабою аплаткай і скласці адзін аднаму святочныя пажаданні. Сардэчна запрашаю. - у суботу, 28 СНЕЖНЯ, - свята святых Немаўлят Бэтлеемскіх, мучанікаў; у 18.00 – КАЛЯДНАЕ НАБАЖЭНСТВА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ каля ясляў з удзяленнем ім благаслаўлення.
6. У суботу, пасля Святой Імшы, адбудзецца аплаткавая сустрэча малітоўнай групы “Жывы Ружанец”. Сардэчна запрашаю.
7. У наступную нядзелю, 29 СНЕЖНЯ, - СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА. Дзень асаблівай малітвы за нашыя сем’і. Падчас Святой Імшы сужэнцы, якія жывуць у сакрамэнтальным шлюбе, адновяць свае сужэнскія абяцанні. У гэты ж дзень, у 18.00, у катэхетычнай зале адбудзецца святочная, аплатковая сустрэча для нашых дзяцей, школьнікаў і іх бацькоў. Усім юбілятам і іменнікам новага тыдня складаю найлепшыя пажаданні: жывой веры, непахіснай надзеі, здароўя, супакою, а таксама шматлікіх іншых Божых ласкаў. Дзякуй усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Вялікі дзякуй таксама ўсім тым, хто прыняў удзел у прыбранні і ўпрыгожанні нашага храма з нагоды свят Божага Нараджэння. Няхай Міласэрны Бог Айцец узнагародзіць вашу актыўнасць, дабрыню і ахвярнасць. Кс. Януш.